Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


Амбасады Францыі і Нямеччыны выступілі з заявамі з нагоды зьяўленьня сюжэту “Візавы шантаж” ў эфіры нядзельнай праграмы беларускага тэлебачаньня “У цэнты ўвагі”

20.12.2005.

Грубай хлусьнёй названыя ў заяве амбасады Францыі ў Беларусі зьвесткі, якія былі пададзеныя 18 сьнежня ў праграме “У цэнты ўвагі” Першага нацыянальнага тэлеканалу.

У сюжэце “Візавы шантаж” гаворка ішла пра тое, быццам супрацоўнікі францускай дыпламатычнай місіі агітуюць беларускую моладзь да ўдзелу ў акцыях апазыцыі. Пра гэта распавялі журналістам два маладыя чалавекі, якіх зьнялі са сьпіны і прозьвішчы якіх не паведамілі. Паводле словаў гэтых людзей, у "прыватных гутарках" з супрацоўнікамі амбасады ім нібыта раілі "удзельнічаць ў вулічных акцыях апазыцыі", каб без праблем атрымоўваць візы ў краіны Эўразьвязу.

"Амбасада Францыі катэгарычна абвяргае факт падобнай размовы. Гэта ёсьць часткай грубай прапаганды, якая спрабуе прадставіць грамадзтву Эўразьвяз у выглядзе ворага Беларусі", – гаворыцца ў заяве амбасады Францыі.

Абурэньне выклікаў сюжэт БТ і ў дыпламатаў амбасады Нямеччыны ў Беларусі. Амбасадар Марцін Хэкер назваў сюжэт хлусьнёй, якая "падрывае беларуска-нямецкія стасункі".

"Паказальна тое, што высокапастаўленыя беларускія афіцыйныя асобы, сябры ўраду і парлямэнту разам са сваякамі ахвотна езьдзяць у Нямеччыну, якую крытыкуюць. Зразумела, дагэтуль яны атрымоўвалі, звычайна, доўгатэрміновую візу для шматразовага ўезду. Пры гэтым мне невядома ніводнага выпадку, каб дэпутат Бундэстагу ці сябра Фэдэральнага ўраду атрымаў бы аналягічную доўгатэрміновую візу для ўезду ў Беларусь. Але калі асобы, якія прымаюць дзяржаўныя рашэньні, і прадстаўнікі дзяржаўных мэдыяў кажуць адваротнае, нам цяжка будзе падтрымліваць адносна іх нашае добрасуседзтва ў былым памеры", – сказаў нямецкі амбасадар спадар Хэк карэспандэнту радыё Свабода.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования