Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


На Беларусь вяртаецца культ Сталіна і ўхваляецца сталінская дыктатура

23.12.2005.

Сэрыял “Генэралісімус”, які прадэманстравала на гэтым тыдні Беларускае тэлебачаньне і ў якім прагучала апалягетыка Сталіну, з болем у сэрцы глядзелі тыя, хто зьведаў, што такое сталінская дыктатура. Сярод іх і палачане, былыя вязьні ГУЛАГу Марыя і Леў Бялевічы.

У далёкім 1947 годзе ім, навучэнцам Глыбоцкай пэдвучэльні, далі па 10 гадоў лягераў за прыналежнасьць да Саюзу беларускіх патрыётаў – маладзёвай арганізацыі, якая ставіла за мэту вывучэньне роднай мовы і культуры.

Марыя Рыгораўна Бялевіч з болем распавяла радыё Свабодзе: "Давялося мне паглядзець сэрыял "Генэралісімус". Як жа можна так апантанна хваліць гэтага чалавека? Па цяжкіх дарожках, па этапах давялося прайсьці мне. Спачатку КПЗ у Полацку, потым суд і 10 гадоў няволі за любоў да Радзімы. Далей па этапах -- Комі АССР, Княжпагост, "Севжелдорлаг". У 1950 годзе – "Озёрлаг". Будавалі чыгунку Тайшэт-Брацк. Траса засялялася палітзэкамі. Праз кожныя пяць кілямэтраў лягер, лягер, лягер… Выганяюць на мароз на праверку, трымаюць гадзінамі. Мы мерзьнем, скардзімся. Нам адказваюць: "Молчать! Это вам не исправительный лагерь, а карательный!" Вельмі цяжка было. Калі памёр "отец всех народов", стала лягчэй. Этапам нас перакінулі ў Мардовію, у "Дубровлаг". Ня стала ўжо такой тыраніі, дыхаць стала лягчэй. Адтуль я і вызвалілася".

Леў Ніканавіч Бялевіч, муж Марыі Рыгораўны, дагэтуль ніколі не выступаў па радыё, бо ў яго хворае горла, але, паглядзеўшы "Генэралісымуса", ня змог змаўчаць: "Сэрыял "Генэралісімус", я лічу, гэта абраза тых людзей, якія пацярпелі ад сталінскай дыктатуры. Па крутых маршрутах давялося прайсьці і мне. Паваенны 1947 год… Нас, навучэнцаў з Глыбокага і Паставаў схапілі за наш патрыятызм да Беларусі, і на доўгія гады накіравалі на пакуты ў ГУЛАГ. Мне давялося спачатку пасядзець у знакамітай "амэрыканцы", у турме на Валадарскага, потым лёс этапам кінуў на Поўнач, у Комі АССР. Зьведаў там лесапавал, потым вугальныя шахты. Цяжка было трываць голад і холад, цяжка было глядзець як гінуць сябры. Гэта вялікі цуд – як удалося ацалець і выжыць. А цуд адзін – неяк нечакана, раптоўна памёр галоўны тыран. Ну тады ўжо стала лягчэй".

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования