Сябра ініцыятыўнай групы адзінага кандадата ад апазіцыі Дарафеева А.П. улады хочуць абвінаваціць ў віцебскіх выбухах.
24.12.2005.
На гэтым тыдні ў Віцебску быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ Дарафееў Аляксандар Пятровіч, актывіст дэмакратычнага руху, сябра ініцыятыўнай групы адзінага кандадата ад апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча. Улады нібыта падазраюць яго ў дачыненьні да віцебскіх выбухаў. Даведацца дакладна, у чым канкрэтна падазраюць спадара Дарафеева А.П., на гэты час не ўдалося, вядома толькі, што ён перавезены з Віцебску ў сталіцу і знаходзіцца ў менскім КДБ. Праваабаронца Алесь Бяляцкі лічыць, што такім чынам ўлады спрабуюць запалохаць праціўнікаў пануючага рэжыму, у першую чаргу ў Віцебску, і прыкладаюць розныя намаганьні для дасягненьня гэтай мэты.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











