Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


1 лютага 2006 году Адміністратыўная камісія Жабінкоўскага раёну разгледзела матэрыялы па адміністратыўнай справе Васіля Андрасюка

01.02.2006.

1 лютага 2006 году а 9 гадзіне раніцы Адміністратыўная камісія Жабінкоўскага раёну разгледзела матэрыялы па адміністратыўнай справе Васіля Андрасюка, на якога 17 студзеня супрацоўнікамі Ленінскага РАЎС г. Брэста быў складзены пратакол аб парушэньні ч. 3 арт. 172 КаАП РБ “Распаўсюд друкаваных выданьняў, вырабленых з парушэньнем вызначанага парадку і ня ўтрымліваючых выходных дадзеных, сутнасьць якіх накіравана на нанясеньне страты дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян,-” на той падставе, што ў Васіля Андрасюка актам былі із’ятыя 447 асобнікаў “Дакладу Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Адрыяна Севярына”.
Адміністратыўная камісія прыйшла да высновы, што з матэрыялаў справы ня бачна складу правапарушэньня, у дадатак на адрас адміністратыўнай камісіі прыйшоў факс з Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь у якім дарадца Прадстаўніка ААН у Рэспубліцы Беларусь Уладзімір Шчэрбаў паведаміў, што “… Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь мае гонар паведаміць , што вышэйзгаданыя дакуманты з’яўляюцца афіцыйнымі дакумантамі ААН, прынятымі ў адпаведнасьці са Статутам ААН – міжнароднай дамовай, удзельніцай якой з’яўляецца Рэспубліка Беларусь.
Акрамя таго, Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь мае гонар зьвярнуцьувагу Камісіі да Дэклярацыі аб праве і абавазках асобных ліц, груп і органаў грамадзтва заахвочваць і бараніць агульнапрызнаныя правы чалавека і падставовыя свабоды, прынятай рэзалюцыяй 53/144 Генэральнай Асамблеі ААН ад 9 сьнежня 1998 году, артыкул 6 якой абвяшчае: “Кожны чалавек, асобна і супольна з іншымі, мае права … свабодна друкаваць, перадаваць ці распаўсюджваць сярод іншых мяркаваньні, інфармацыю і веды аб усіх правах чалавека і падставовых свабодах”.”
Адміністратыўная камісія не ўзяла на сябе адказнасьць па вынясеньні рашэньня, на той падставе, што ў пашпарце спадара Андрасюка адсутнічаў штамп аб прапісцы, і накіравала матэрыялы адміністратыўнай справы на дапрацоўку ў Ленінскі РАЎС г.Брэста, маўляў, дзе адбылося правапарушэньне, хай там і прымаюць рашэньне (адпаведна заканадаўству).

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования