Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Калегія Гомельскага абласнога суду адхіліла скаргу чарнобыльскага ліквідатара Васіля Сіліверста з Калінкавічаў

03.02.2006.

Спадар Сіліверст абскарджваў адмову Калінкавіцкага раённага суду прызнаць, што ягоныя захворваньні пачаліся адразу па ўдзеле ў ліквідацыі наступстваў Чарнобылю.

2 лютага калегія абласнога суду пад старшынёўствам Элеаноры Буянковай адхіліла касацыйную скаргу чарнобыльскага ліквідатара Васіля Сіліверста і параіла яму зьвярнуцца ў Навабеліцкі раённы суд. Там знаходзіцца абласны міжведамасны экспэртны савет, які першы адмовіўся зьвязаць захворваньні ды інваліднасьць спадара Сіліверста з вайсковымі зборамі ды працай у Чарнобылі.

Меркаваньне Васіля Сіліверста: "Абласны суд фактычна адфутболіў справу ў суд Навабеліцкага раёну, дзе месьціцца абласны экспэртны савет. Суды ніяк ня хочуць прыняць рашэньня, што я захварэў у Чарнобылі. Зьвязваць гэтыя захворваньні з Чарнобылем — гэта іншая справа. Але ўстанавіць факт, што я пачаў хварэць адразу пасьля Чарнобылю, мусяць у судзе Калінкавіцкага раёну. Там мае сьведкі, якіх вельмі шмат, там мэдычныя заключэньні, усе мае паперы".

Васіль Сіліверст ужо даўно дамагаецца прызнаньня прычыннай сувязі сваіх захворваньняў ды інваліднасьці з удзелам у ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы. З гэтай прычыны ён неаднаразова зьвяртаўся ў Міністэрства аховы здароўя, іншыя высокія інстанцыі. Але і абласны, і рэспубліканскі экспэртныя саветы адмаўляюць сувязь інваліднасьці спадара Сіліверста са службай і працай у Чарнобылі.

У сьнежні-студзені Васіль Сіліверст 35 дзён другі раз трымаў галадоўку. Спыніў яе пасьля таго, як зь Міністэрства аховы здароўя паведамілі, што ў навукова-практычным цэнтры "Кардыялогія" будзе зроблена незалежная экспэртыза на падставе мэдычных даведак.

Нядаўна намесьнік міністра Віктар Калбанаў у лісьце паведаміў спадару Сіліверсту, што навукоўцы экспэртнага савету цэнтру "Кардыялогія" таксама вырашылі, што няма прычыннай сувязі інваліднасьці з удзелам у ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы — на той падставе, што інфаркт міякарда ды іншыя хваробы разьвіліся праз 7—15 гадоў пасьля катастрофы.
Праз суды Васіль Сіліверст імкнуўся ўстанавіць факт сваіх захворваньняў адразу пасьля ўдзелу ў ліквідацыі наступстваў Чарнобылю. Аднак гэта яму пакуль не ўдалося.

Аднаслужбовец Васіля Сіліверста з Калінкавічаў, таксама афіцэр запасу, спадар Аляксей, якога прызывалі ў Чарнобыль расам з Васілём, засьведчыць радыё Свабодзе: "Пасьля збораў дзеля ліквідацыі аварыі стан майго здароўя пагоршыўся. З тых салдатаў, з якімі я праходзіў зборы, трох, я ведаю, ужо няма на сьвеце. Памерлі! Іншыя сталі інвалідамі. Усе скардзяцца на дрэнны стан здароўя".

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования