Блізкія Антона Філімонава выступілі з адкрытым зваротам да грамадзкасьці
03.02.2006.
За больш як месяц знаходжання ў СІЗА-1 Менску Антона Філімонава (сына забітай у 2004 годзе журналісткі Веранікі Чаркасавай) з ім не было праведзена ніводнага следчага дзеяння па справе аб фальшывых грашовых знаках. Пра гэта гаворыцца ў адкрытым звароце да грамадскасці, з якім выступілі другога лютага Дыяна Чаркасава і Уладзімір Мялешка – бабуля і дзядуля падлетка.Яны звяртаюць увагу на тое, што непаўнагадовы Антон – адзіны з пяці затрыманых па гэтай справе маладых людзей, якога змясцілі ў СІЗА. За гэты час падлетак, у якога хранічныя захворванні нырак і праблемы з сэрцам, згубіў у вазе 7 кілаграмаў, што, як лічаць медыкі, пры такім стане здароўя "можа прывесці да незваротных наступстваў у арганізме і нават да інваліднасці". Акрамя гэтага, блізкія Антона кажуць, што праваахоўныя органы прызналі факты наведвання падлетка ў СІЗА асобамі, якія не маюць дачынення да справы аб фальшывых грашовых знаках, паведаміла прэс-служба БАЖ.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








