У Полацку сьпецслужбы перасьледуюць актывістаў маладзевага дэмакратычнага руху
09.02.2006.
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру Вясна, актывістку маладзевага дэмакратычнага руху, навучэнку школы №9 г.Полацка Марыю Дзяменчонак 27, 30, 31 студзеня 2006 года выклікалі на "размовы" сацыяльны педагог школы Е.Стараньнік, завуч школы О.Парышкура, дырэктар школы Т.Васюціна. Падчас размовы яны патрабавалі ад дзяўчыны, каб яна расказала пра ўдзел у выбарчай кампаніі, а таксама пра дзейнасьць яе сваякоў - актывістаў дэмакратычнага руху, пагражалі праблемамі пры паступленьні ў вышэйшую навучальную ўстанову. 30 студзеня 2006 года на "размове", якая цягнулася больш за 3 гадзіны, прысутнічаў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








