Іван Шыла, Уладзімер Лепеш, Крысьцціна Самойлава і Глеб Сандэрс былі затрыманыя ў Салігорску ўвечары 8 лютага. Маладых людзей абвінавацілі ў "навязваньні стужак з джынсавай тканіны".
09.02.2006.
Бацька аднаго з затрыманых Уладзімер Шыла, а таксама пацярпелы Глеб Сандэрс засьведчылі, што галоўнай прычынай затрыманьня міліцыянты назвалі тое, што маладыя людзі "шлі па вуліцы падазрона".Для непаўнагадовага Івана Шылы гэта ўжо чацьверты выпадак ад лістападу, калі міліцыянты затрымліваюць, але не прад’яўляюць абвінавачваньні. Усіх затрыманых пазьней выпусьцілі на свабоду, паведаміла Радыё Свабода
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








