Непаўнагадовы Аляксей Чунін быў затрыманы супрацоўнкамі міліцыі за распаўсюд наклеек у раёне вуліцы Няміга ў Мінску.
10.02.2006.
Затрыманьне адбылося 6 лютага. Пра гэта паведаміла прэс-служба руху Зубр. Юнак быў дастаўлены ў Цэнтральный РУУС, дзе ў адносінах яго бацькоў быў складзены пратакол па арт. 162 ч.1. КаАП (ухіленьне ад выкананьня бацькоўскіх абавязкаў). На наступны дзень у школу, дзе вучыцца Аляксей Чунін, зьявіліся супрацоўнікі міліцыі з аддзела прафілактыкі. Яны правялі так званую размову пра жыцьцё падчас якой спрабавалі высьветліць, дзе малады чалавек узяў друкаваную прадукцыю, задавалі пытаньне пра рух Зубр, пра тое, хто яшчэ з яго знаёмых уваходзіць у гэтую арганізацыю.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








