У доме бацькоў Алеся Зарэмбюка паводле пастановы Ваўкавыскай пракуратуры таксама праведзены вобшук
16.02.2006.
Новы вобшук паводле пастановы Ваўкавыскай пракуратуры па факце нанясення графіці адбыўся 15 лютага зранку ў доме бацькоў Алеся Зарэмбюка, дэпутата Мастоўскага раённага савета.Тры міліцыянты з Мастоўскага РАУС пад кіраўніцтвам Аляксея Кірылава правялі вобшук у доме бацькоў Аляся Зарэмбюка, дзе ён прапісаны. Міліцыянты кіраваліся пастановай ваўкавыскага раённага пракурора спадара Бурака, які даў санкцыю на вобшук. Супрацоўнікі міліцыі шукалі балонікі з краскай, аднак нічога не знайшлі. У выніку былі канфіскаваны некалькі экзэмпляраў газеты "Мастоўская праўда", 4 папкі з партрэтам Аляксандра Мілінкевіча і некалькі кампакт-дыскаў, паведаміў сайт pahonia.pomedia.by
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








