Вобшукі ў Мастах працягваюцца
16.02.2006.
Дом яшчэ аднаго грамадзкага актывіста Зміцера Кухлея наведалі 15 лютага міліцыянты. Санкцыя на вобшук была выдадзена пракурорам Ваўкавыскага раёна "ў сувязі з узбуджэннем крымінальнай справы па факце нанясення графіці ў Ваўкавыску".Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі кампутар, некалькі ўлётак і каляндарыкаў з партрэтам Мілінкевіча, чыстыя дыскі і відэакасеты.
"Відавочна, што яны шукалі не фарбу. Гэта была альбо спроба запалохаць мяне, альбо знайсці штосьці іншае," – паведаміў ПАГОНІ Зміцер Кухлей.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








