Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


У лютым і сакавіку Павел Севярынец адпачынку не атрымае

21.02.2006.

22 лютага Павал Севярынец, які адбывае пакараньне ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну, працуючы на лесапавале, павінен быў атрымаць трохдзённы адпачынак. Адпачынак даецца на тое, каб памыцца ў хатніх умовах, памыць бруднае адзеньне і папоўніць харчовыя запасы.
20 лютага маці Севярынца, Тацяна Яўгенаўна, патэлефанавала начальніку Ветрынскай спэцкамэндатуры Ігару Адамуцю і даведалася, што хаця Павал і не парушаў працоўнай дысцыпліны і рэжыму пражываньня, у лютым і сакавіку ён адпачынку не атрымае.
Тацяна Яўгенаўна перакананая, што загад не выпускаць ейнага сына з месца пасяленьня паступіў з Менску і абумоўлены прэзыдэнцкай выбарчай кампаніяй,
паведаміла радыё Свабода.
Знаходзячыся ў досыць складаных умовах, Павал, хаця і адчувае падтрымку, але за апошні месяц ніхто з сяброў і знаёмцаў яго не наведваў. Паводле Паўла, ён атрымлівае шэраг незалежных выданьняў і збольшага абазнаны ў пэрыпэтыях выбарчай кампаніі. Асабліва турбуе лідэра "Маладога фронту" лёс ягоных паплечнікаў, што зазналі перасьлед з боку ўладаў: "Уважліва сачу за выбарчай кампаніяй, якая разгортваецца ў Беларусі, і хачу пажадаць усім, хто ўдзельнічае ў гэтай кампаніі, назірае за ёй — веры ў нашу перамогу. Гэта цяпер галоўнае, бо "паводле веры вашай будзе вам", як сказана ў Евангельлі. Вельмі занепакоены лёсам маладафронтаўцаў, якія цяпер апынуліся пад крымінальным перасьледам: Артура Фінькевіча, якога я добра ведаю, Зьмітра Касьпяровіча, з якім разам стваралі "Малады фронт", Пашы Красоўскага, які чакае суду па сваёй справе. Трымайцеся, хлопцы, мы пераможам!"

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования