Жодзінскага школьніка Дзяніса Чэркаса затрымала міліцыя за налепленыя на навучальных сшытках стыкеры "Я за свабоду"
21.02.2006.
Як паведаміла прэс-служба Хартыі-97, 20 лютага 15-цігадовага Дзяніса Чэркаса, навучэнца 9 "Е" класа сярэдняй школы №6 горада Жодзіна затрымала міліцыя за налепленыя на навучальных сшытках стыкеры "Я за свабоду". Дзвое міліцыянтаў, адзін з якіх зьяўляецца інспектарам па справах непаўнагадовых Сакалоў, правялі ператрус заплечніка ў хлопца наўпрост на ўроку замежнай мовы. Прычына ператрусу была ў тым, што Дзяніс нібыта рапаўсюджваў сярод вучняў налепкі "Я за свабоду" і "Нам лгут". Пасля складаньня "тлумачальнай" непаўнагадовага хлопца без тлумачэньняў завезлі ў Жодзінскі ГАУС да намесьніка загадчыка міліцыі па справах грамадзкай бясьпекі Вечаслава Яўгеньевіча Ільіча.Спадар Ільіч, які дарэчы ўнесены ў "чорны сьпіс" парушальнікаў правоў чалавека ў Жодзіне, напрацягу гадзіны, пагражаючы турэмным зьняволеньнем і будучыняй хлопца і яго бацькоў, супрацоўнік міліцыі патрабаваў расказаць пра зьяўленьне ў Дзяніса гэтых налепак. Хлопца адпусьцілі дадому, папярэдзіўшы, што яму могуць патэлефанаваць.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








