Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


У Мядзельскім раёне ўлады ігнаруюць наяўнасць ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевiча

23.02.2006.

Асноўнае супрацьстаянне пачалося 16 студзеня 2006 года, калі актывісты раённай ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча (Зміцер Вінаградаў, Андрэй Абалевіч, Генрых Адамовіч, Станіслаў Селевіч) падалі па дзве заявы начальніку аддзела арганізацыйна-кадравай працы Шакалінай Марыне Федараўне.

Першая заява тычылася вылучэння ў склад участковых выбарчых камісій шляхам збору подпісаў ад грамадзян раёна, а другая - ў ролі зварота ў адносінах Мядзельскага раённага выканкама з просьбай растлумачыць заяўнікам парадак фарміравання камісій і забяспечыць прысутнасць кандыдатаў на паседжанні, на якім будзе прымацца рашэнне аб уключэнні ў склад участковых выбарчых камісій.

1 лютага 2006 года ў раённай газеце “Нарачанская зара” было змешчана рашэнне Мядзельскага райвыканкама “Аб стварэнні ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Аднак З.Вінаградаў, А.Абалевіч, Г.Адамовіч і С.Селевіч у склад камісій уключаныя не былі.

2 лютага 2006 года сп. Вінаградаў і сп. Абалевіч Падалі на імя старшыні Мядзельскага райвыканкама Мухі Івана Пятровіча заявы (адміністрацыйныя абскарджанні) ў сувязі з непрадастаўленнем інфармацыі аб фарміраванні ўчастковых выбарчых камісій і неўключэннем сяброў ініцыятыўнай групы А.Мілінкевича ў камісіі без усялякіх тлумачэнняў.

10 лютага 2006 года З.Вінаградаў і А.Абалевіч атрымалі з Мядзельскага райвыканкама за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Герновіч Надзеі Віктараўны лісты з інфармацыяй, што ў склад камісій увайшли грамадзяне, якія станоўча характарызуюцца па месцы працы і жыхарства, якія маюць досвед правядзення папярэдніх выбараў і якія маюць псіхалагічную сумяшчальнасць. Адказ на сваё пытанне (Чаму не ўключылі ў састаў выбарчых камісій сябраў ініцыятыўнай групы А.Мілінкевiча?) актывісты групы Аляксандра Мілінкевіча так і не атрымалі.

У сувязі з гэтым З.Вінаградаў і А.Абалевіч падалі 14 лютага на імя пракурора Мядзельскага раёна заяву аб парушэнні выбарчага заканадаўства, абскардзіўшы факты неўключэння актывістаў ініцыятыўнай групы А.Мілінкевича ў склад выбарчых камісій, бяздзеянне службовых асобаў райвыканкама, неправамоцнага ўключэння ў склад камісій некалькіх прадстаўнікоў аднаго працоўнага калектыва. Таксама яны звярнулі ўвагу на наяўнасць у адказе Н.Герновіч элементаў знявагі і годнасці актывістаў iнiцыятыунай группы.

16 лютага 2006 года ў 14 гадзінаў З.Вінаградава і А.Абалевіча выклікаў да сябе па тэлефоне следчы Мядзельскай пракуратуры Афанасенка Віталь Міхайлавіч. Ад самага пачатку гэтыя размовы ішлі ў выглядзе допытаў (як сцвярджае сп.Абалевіч, з прымяненнем спецыяльных метадаў уздзеяння), актывістаў абвінавацілі ў знявазе службовых асобаў Мядзельскага райвыканкама.

Следчы Афанасенка В.М. са слоў актывістаў запісаў тлумачэнні кожнага, прытрымліваючыся зместу пададзенай заявы ў пракуратуру. Падчас гутаркі следчы пастаянна апеляваў да Крымінальнага кодэксу, спрабуючы запалохаць: у прыватнасці, А.Абалевіча следчы папярэдзіў аб магчымасці прымянення штрафных санкцый альбо пазбаўлення волі. Таксама следчы пастаянна цвердзіў, што Мядзельскі райвыканкам не абавязаны быў адказваць на запыты актывістаў ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча і тым больш што-небудзь тлумачыць, паколькі гэтыя патрабаванні ў Выбарчым Кодэксе не прапісаны, "а калі не падабаецца Вам, Вінаградаву і Абалевічу, то збірайце ініцыятыўную групу і мяняйце Выбарчы Кодэкс".

Некалькі разоў ў кабінет следчага заходзіў пракурор раёна Чаеўскі Валянцін Данатавіч і спрабаваў накiраваць "абвінавачаных" на "правільны шлях". У прыватнасці на калідоры Чаеўскі В.Д. сказаў З.Вінаградаву прыкладна наступнае: ”Што, Вінаградаў, пайшоў на пенсію і няма чым заняцца, усё пішаш. Глядзі, напішаш на сябе!” (З.Вінаградаў з’яўляецца пенсіянерам МУС з лютага 2005 года).

З.Вінаградаў і А.Абалевіч спадзяваліся, што атрымаюць падтрымку ў Мядзельскай раеннай пракуратуры, аднак у чарговы раз іх напаткала расчараванне ў дзейнасці нашых праваахоўных органаў і мясцовай вертыкалі улады. Цяпер актывісты ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча чакаюць рашэння пракуратуры Мядзельскага раёна наконт пададзеных скаргаў. Якое рашэнне прыме пракуратура ці суд пакуль не ясна, але зразумела адно: казаць аб незалежнасці выканаўчай і судовай улады у Рэспубліцы Беларусь пакуль рана ці ужо вельмі позна.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования