У Віцебску затрымліваюць моладзь за абвесткі пра сустрэчу кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі
24.02.2006.
23 лютага ў 21 гадзіну ў Віцебску супрацоўнікамі міліцыі Першамайскага РУУС былі затрыманыя Віталь Броўка і Зьміцер Караткевіч. Маладыя людзі расклейвалі абвесткі пра пра сустрэчу кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі, якая плануецца на 26 лютага.Затрыманыя былі дастаўленыя ў РУУС, дзе на іх былі складзеныя пратаколы затрыманая і праваапарушэньня па арт 143.3 (антысанітарыя), а таксама ўзятыя тлумачальныя.
Матэрыялы адміністратыўных справаў перададзеныя ў адміністратыўную каімісю па месцы жыхарства моладзевых актывістаў.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








