ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" прэзентавала чарговы бюлетэнь па маніторынгу СМІ "Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў 2006 г. у беларускіх медыях"
24.02.2006.
У чарговым бюлетэні аналізуецца перыяд з 11 па 21 лютага.Фрагмент прамовы А. Лукашэнкі падчас рэгістрацыі, пададзены праграмай "Наши новости" (17. 02.2006), быў амаль у 6 разоў даўжэйшы за адпаведныя фрагменты кожнага з астатніх кандыдатаў...
"Советская Белоруссия" адвяла А. Лукашэнку 63,48%, а "Звязда" -- 64,09% плошчы параўнальна з усімі астатнімі палітычнымі суб'ектамі маніторынгу...
"Отличие кампании и в том, что главное её лицо - действующий Президент", - напісала рэгіянальная дзяржаўная газета "Магілёўскія ведамасці" за 14.02. 06...
Гэта толькі некаторыя з фактаў, якія знайшлі адлюстраванне ў чарговым бюлетэні маніторынгу СМІ, які прэзентавала ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Яе поўны тэкст можна знайсці на сайце аб'яднаньня.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








