24 лютага ў Жлобіне міліцыянты затрымалі экспэдытараў “Народнай Волі”
25.02.2006.
У Жлобіне блізу пятай гадзіны раніцы дарожныя інспэктары спынілі і праводзілі ў пастарунак экспэдытараў “Народнай Волі”. Як паведаміў Сяргей Семянюк радыё Свабода, у пастарунку ён і кіроўца правялі чатыры гадзіны. Міліцыянты патрабавалі чакаць, калі пачне працу раённая выбарчая камісія і аддзел ідэалогіі райвыканкаму. Яны, маўляў, і будуць вырашаць, ці можна ў Жлобіне распаўсюджваць сьвежыя нумары “Народнай Волі”.Паколькі на працягу чатырох гадзін міліцыянты ніякіх сьледчых дзяньняў не вялі, экспэдытары здолелі пакінуць пастарунак і зьехаць са Жлобіна разам са сваім грузам. “Народную Волю” чакалі яшчэ і падпісчыкі Бабруйску.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








