Галоўныя навіны
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў


Беларускія ўлады трымаюць курс на ізаляцыю

27.02.2006.

Апошнім часам беларусам з Нью-Ёрку стала немагчыма датэлефанавацца ў Беларусь да пісьменнікаў. Механічны голас у слухаўцы выраблена гугнявіць па-расейску: то “лінія повреждена”, то “позвоните попозже”.

І так з дня ў дзень. Першай лопнула цярпеньне Валенціне Якімовіч. Зьвярнулася яна ў кампанію MasterCall, праз якую тэлефанавала акурат Міхасю Скоблу, і пытаецца чаму гэта сувязь зьнікла. А ёй і адказваюць, што кампанія ні пры чым, бо ў сувязі з палітычнымі падыходамі ў Беларусі гэты нумар і шэраг іншых зачыненыя для камунікацыі беларускім бокам. Пасьля гэтага Валенціна тэлефануе мне і пытаецца ці не ўвялі на Беларусі ваеннае становішча.

Якое становішча ў Беларусі – вядома. Нацыю душаць. Беларусажэрцы заплянавалі ліквідаваць галоўную нацыянальную арганізацыю Беларусі – саюз пісьменьнікаў, да зьнішчэньня якога маскоўская Лубянка і рэжымная улада ў Менску рэгулярна крок за крокам падступаліся ўсе гэтыя дванаццаць ганебных гадоў. Таму сувязь з Амэрыкай на пісьменьніцкія тэлефоны адключылі заранёў.

22 лютага Міністэрства юстыцыі зьвярнулася ў Вярхоўны суд з прапановай ліквідаваць Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Першае пасяджэньне Вярхоўнага суду ў гэтай справе прызначана на трэцяга сакавіка. Галоўныя прэтэнзіі да пісьменьнікаў носяць адкрыта ёрніцкі характар. Беларусаненавісьнікі ўпэўненыя, што зробяць сваю справу.

Міністэрства юстыцыі пералічыла «прэтэнзіі» да найстарэйшай у краіне творчай арганізацыі, а менавіта – адсутнасьць арыгіналу статуту, наяўнасьць на будынку Дома літаратара шыльды з выявай гербу “Пагоня”, карыстаньне цягам чатырох месяцаў пячаткай, на якой назва арганізацыі ня ўзятая ў двукосьсі, а таксама правядзеньне ў 2005 годзе ў кавярні Дома літаратара арганізацыйнага зьезду “Грамады” (да якога пісьменьнікі ня маюць дачыненьняў).

Прыкрываючыся выбарамі, Масква заплянавала шмат разбурэньняў у Беларусі. Гэта ёй лёгка рабіць, там дзе народ не супраціўляецца. Але не заўсёды так будзе. Літаратуру мы не страцім. Бацькаўшчыну зьберажэм, а зь беларусажэрцамі і здрадай – паквітаемся. Яны нам яшчэ адкажуць і за літаратуру, і за Сьцяг, і за Пагоню, і за ўвесь народ.

Зянон Пазьняк
pahonia.promedia.by

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования