У Сьветлагорску міліцыя перашкаджала грамадзянам весьці агітацыю за кандыдата на прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча
27.02.2006.
25 лютага з вуліцы каля цэнтральнага рынку чацьвёра супрацоўнікаў міліцыі завялі Віктара Ахрамчука і Святлану Міхальчанку ў пастарунак і трымалі больш як паўгадзіны. Туды ж прыехаў намесьнік начальніка раённага аддзелу ўнутраных спраў, маёр міліцыі Пётр Зыкун. Міліцыянты спрабавалі давесьці грамадзянам, што раздача перадвыбарчых матэрыялаў на вуліцы незаконная. Па словах міліцыянтаў, гэта – “хадзячы пікет”.Калі грамадзкіх актывістаў адпусьцілі, абодва яны аднавілі раздачу агітацыйных матэрыялаў Мілінкевіча, паведаміла радыё Свабода.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









