Вядучыя газэты Польшчы, Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны надрукавалі карыкатуры на Аляксандра Лукашэнку
27.02.2006.
Гэта адбылося на знак салідарнасьці з аўтарамі малюнкаў і мультфільмаў пра кіраўніка беларускай дзяржавы, якім пагражае турэмнае зьняволеньне, паведаміла «Радыё Свабода»."Мы хочам паказаць Лукашэнка, што сьмех – гэта зброя дэмакратыі" – такімі словамі пачынаецца тэкст пад карыкатурамі Аляксандра Лукашэнкі, што надрукаваў сёньня найбольш масавы польскі штодзёньнік "Gazeta Wyborcza".
Акрамя "Wyborczej" да акцыі салідарнасьці з аўтарамі малюнкаў і сатырычных мультфільмаў, далучыліся папулярная чэская газэта "Lidové Noviny", вугорскі штодзёньнік "Magyar Hirlap" і вядучая славацкая газэта "Sme" (нагадаем, яе карэспандэнту беларускія ўлады нядаўна не дазволілі ўезд на тэрыторыю Беларусі).
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








