У Гомелі ля ўнівэрмагу трэці раз за апошнія пяць дзён міліцыя затрымала агітатара каманды Мілінкевіча Андрэя Толчына
28.02.2006.
27 лютага зноў быў затрыманы гомельскі актывіст і агітатар Андрэй Толчын, які раздаваў буклеты Аляксандра Мілінкевіча і газэту “Народная воля” з ягонай перадвыбарчай праграмай. З Цэнтральнага пастарунку яго даставілі ў раённую адміністрацыю, пасьля ў пракуратуру Цэнтральнага раёну. Шукалі таго, хто можа скласьці пратакол за парушэньне выбарчага заканадаўства.У спадара Толчына зноў сканфіскавалі 350 буклетаў кандыдата на прэзыдэнты ад аб`яднаных дэмакратычных сілаў, планшэт з ягонымі двума партрэтамі, складны столік, 72 газэты “Народная воля” і каля 40 абвестак пра дату і час выступу Аляксандра Мілінкевіча на тэлевізіі і радыё.
У пракуратуры Андрэя Толчына папярэдзілі, каб чакаў выкліку ў гарвыканкам, паведаміла радыё Свабода.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










