Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


У Гомелі агітатары за Мілінкевіча пратэстуюць супраць затрыманьняў

28.02.2006.

28 лютага ў Гомелі прадстаўнікі каманды Аляксандра Мілінкевіча выйшлі да гарвыканкаму ды іншых адміністрацыйных будынкаў, каб раздаваць агітацыйныя матэрыялы. Гэта зроблена на знак пратэсту супраць шматлікіх затрыманьняў, канфіскацыі ў распаўсюднікаў буклетаў, складных столікаў, планшэтаў з партрэтамі Мілінкевіча.
А 12-й гадзіне Андрэй Толчын ды Кацярына Гаравая раздавалі буклеты Мілінкевіча на рагу вуліцаў Савецкай і Сялянскай, дзе разьмяшчаецца Гомельскі гарвыканкам. “Цяпер мы будзем агітаваць тут, пад сьценамі гарвыканкаму, каб бачыла гарадзкая камісія, каб бачылі людзі, што мы не баімся. І каб яны не баяліся таксама. Гэта вельмі станоўча ўзьдзейнічае на дух выбарцаў, настрой людзей. Я спадзяюся, што людзі перамогуць свой страх і 19 сакавіка прагаласуюць за свабоду",-- паведаміла Кацярына Гаравая радыё Свабода.

Каля гадзіны агітатары раздавалі буклеты Аляксандра Мілінкевіча ля гарвыканкаму, дзе ў гэты час засядала гарадзкая выбарчая камісія. І тут нечакана да агітатараў падышоў старшы лейтэнат міліцыі і загадаў ім ісьці ў Цэнтральны пастарунак. Ні агітатарам, ні журналістам міліцыянт сябе не назваў. Рэакцыя спадара Толчына на патрабаваньні міліцыянта была адпаведная:“Што я парушаю? Я раздаю ўлёткі Мілінкевіча. Гэта афіцыйна дазволеныя Цэнтравыбаркамам улёткі за грошы нашых выбаршчыкаў. Парушаюцца мае правы на агітацыю. Можа, трэба адмяніць выбары? Скажыце! Каб быў Лукашэнка пажыцьцёвы цар”.

Праз колькі часу да гарвыканкаму пад’ехала міліцэйская аўтамашына і забрала Андрэя Толчына і Кацярыну Гаравую ў пастарунак. Затрыманы быў і Юрась Захаранка, што раздаваў улёткі за квартал ад гарвыканкаму. Але на месца затрыманых да будынку выканкаму прыйшлі новыя агітатары — Аляксандар Каротчанка ды Марыя Багдановіч. Міліцыянты іх таксама спрабавалі затрымаць, але яны катэгарычна адмовіліся ехаць у пастарунак. Тады міліцыянты папрасілі іх адысьці крыху ад гарвыканкаму. Агітатары пагадзіліся, і канфлікт ня меў працягу.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования