Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Скаргу на пастанову ЦВК аб прызнаньні вынікаў выбараў несапраўднымі ад імя Аляксандра Мілінкевіча прыйшлося адправіць па пошце, бо ў прыёмнай Вярхоўнага суда яе не прынялі.

03.04.2006.

31 сакавіка ад імя Аляксандра Казуліна ў Вярхоўны суд была адвезеная скарга на пастанову ЦВК аб прызнаньні вынікаў выбараў, у ёй апазыцыйны кандыдат патрабуе прызнаць мінулыя выбары несапраўднымі. Скарга была прынятая, яна складаецца з больш чым 400 старонак тэксту, у якой выкладзеныя ўсе зафіксаваныя парушэньні выбарчага заканадаўства.

Як паведаміла Радыё Свабода, аналагічную заяву ад імя іншага апазыцыйнага кандыдата Аляксандра Мілінкевіча спрабаваў перадаць у прыёмную Вярхоўнага суда кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Аляксандар Бухвостаў. Аднак у судзе адмовіліся яе браць, спаслаўшыся на тое, што ў яго няма даверанасьці ад Аляксандра Мілінкевіча. Таму спадар Бухвостаў накіраваў скаргу лістом з паведамленьнем праз пошту.

Скарга Мілінкевіча напісаная на 26 старонках. Але звыш 700 старонак складаюць дадаткі да яе зь пералікам канкрэтных фактаў парушэньняў выбарчага заканадаўства.

Аляксандар Мілінкевіч гэтак ацаніў пэрспэктывы разгляду сваёй скаргі ў Вярхоўным судзе: "З аднаго боку сапраўды мы ведаем, што справядлівага суду ў Беларусі няма, што ён паўторыць тое ж, што было зроблена ЦВК. Але вельмі важна з нашага боку дэманстраваць, што мы праходзім усе інстанцыі, што мы людзі, якія патрабуюць закону і дзейнічаюць паводле закону, і каб ніколі прапаганда ня мела магчымасьці сказаць, што апазыцыя толькі крычыць, а сапраўдных аргумэнтаў і фактаў ня мае. Мы мусім мець такі сур’ёзна распрацаваны дакумэнт пратэсту".

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования