Вядомаму журналісту Міколе Маркевічу не даюць дазволу на выезд за мяжу
03.04.2006.
Супрацоўнікі аддзела віз і рэгістрацый Ленінскага раённагааддзялення ўнутраных спраў г.Гродна, куды Мікола Маркевіч звярнуўся за
афармленнем пашпарту і дазваляльнага запісу ў ім "Прыгодны для
шматразовых выездаў ва ўсе краіны свету", спасылаюцца на тое, што
дазволу на гэта не дае Камітэт дзяржаўнай бяспекі.
Мікола Маркевіч лічыць такія дзеяньні абсалютна незаконнымі. Апроч іншага, журналіст зьвязвае іх з тым, што ён зьяўляецца адным з кіраўнікоў радыё "Рацыя”, праца якога нядаўна адноўленая. Рэдакцыя знаходзіцца ў Беластоку, а вяшчаньне адбываецца з польскай тэрыторыі на Беларусь.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








