Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


З Аляксандрам Казуліным у Жодзінскім ізалятары сустрэліся ягоная жонка і дачка

03.04.2006.

Як паведаміла прэс-служба Аляксандра Казуліна, 1 красавіка ў Жодзінскім ізалятары з Аляксандрам Казуліным сустрэліся ягоная жонка Ірына і дачка Юлія. Палітык знаходзіцца пад арыштам з 25 сакавіка. Яго абвінавачваюць ў злосным хуліганстве і арганізацыі вулічных непарадкаў.

Сваімі першымі ўражаньнямі з радыё Свабодай падзялілася Ірына Казуліна: "Па-першае, я вельмі шчасьлівая, што яго ўбачыла. Я ўбачыла ягоныя вочы, якія сьвецяцца па-ранейшаму. Я бачу, што ён не зьмяніўся".
Размова Казуліна са сваякамі праходзіла праз жалезныя краты і доўжылася 2 гадзіны. Найперш, Ірына Казуліна распавяла Свабодзе пра стаўленьне мужа да заведзенай супраць яго крымінальнай справы: "Ён адмовіўся ад дачы паказаньняў зусім – ён лічыць, што справу сфабрыкавалі, бо яна заведзеная з палітычных прычынаў. У сувязі з гэтай справай муж сказаў, што адзінае, чаго ён чакае – гэта суду. Бо толькі ў судзе магчыма разабрацца і паказаць усім беларусам, што ёсьць правакацыя ўладаў і расправа з палітычным апанэнтам".

Паводле Ірыны Казулінай, яе муж не шкадуе, што 25 сакавіка ўзначаліў шэсьце часткі мітынгоўцаў ад сквэру Янкі Купалы да турмы на Акрэсьціна, бо ў іншым выпадку разгон дэманстрантаў мог быць больш брутальным: "Ён сказаў, што разумее, якая бойка была б, калі б ён не пайшоў з людзьмі, не заклікаў іх ісьці толькі па ходніках, не здолеў спыніць натоўп і павярнуць яго назад. Інакш наступствы гэтая акцыі былі б больш жорсткія".

Аляксандр Казулін мяркуе, што ягоную справу будуць расьсьледаваць яшчэ цягам прынамсі двух месяцаў, сказала Ірына Казуліна.

Паводле яе, Аляксандр Казулін папраўляецца ад зьбіцьця падчас затрыманьня, але ў камэры ён прастыў, і цяпер праходзіць курс лячэньня ад бранхіту. Былому рэктару БДУ дазволілі чытаць кнігу па філязофіі, з дапамогай якой ён бавіць вольны час.

Ірына Казуліна сказала, што яе муж паінфармаваны аб асноўных падзеях у краіне, уключна нават з паведамленьнем пра намер Расеі з 2007 года падвысіць кошт газу для Беларусі ў 5 разоў. "Гэта было прадказальна", пракамэнтаваў зьвесткі Казулін. Жонка палітыка сказала, што не пачула ад яго ніводнай скаргі на харчаваньне ці ўмовы ў камэры: "Усё ў яго выдатна, усё добра. Гэта словы, якія мы заўсёды ад яго чуем. Калі ёсьць хаця б мінімальныя ўмовы для жыцьця, ён ніколі ня скардзіцца. Нават сказаў, што да яго ставяцца вельмі паважліва, нават клічуць на "Вы".

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования