"Саюзная дзяржава Беларусі і Расеі – гэта пшык!" - пад такім лозунгам прайшла студэнцкая акцыя на Кастрычніцкай плошчы
03.04.2006.
2 красавіка на Кастрычніцкай плошчы а 17-й гадзіне сабралося каля паўсотні студэнтаў – яны трымалі паветраныя шарыкі сіняга, белага, чырвонага колеру. Як толькі да іх падышлі байцы спэцназу, студэнты пачалі праколваць шарыкі.Пры гэтым яны выкрыквалі: "Саюзная дзяржава Беларусі і Расеі – гэта пшык!" Балёнікаў было каля паўсотні, і таму быў даволі моцны гук. Студэнты патлумачылі журналістам, што менавіта такім чынам яны адзначылі гадавіну саюзнай дамовы.
Пакуль байцы спэцназу раіліся з кіраўніцтвам, што рабіць, студэнты маленькімі групамі хутка разышліся, паведаміла радыё Свабода.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








