Па афіцыйных зьвестках падчас выбарчай кампаніі каля 600 чалавек былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
06.04.2006.
Пра гэта 5 красавіка паведаміў генеральны пракурор Пётар Міклашэвіч падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.Паводле пракурора, выбары былі праведзеныя ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй, нацыянальным заканадаўствам, а таксама з прынцыпамі і нормамі міжнароднага права. Волевыяўленьне грамадзян было свабодным – лічыць Пётар Міклашэвіч.
Пры гэтым, паводле яго, пракуратура атрымала шэраг скаргаў, якія былі вырашаныя.
У мэтах забесьпячэньня правапарадку падчас падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў пракуратурай пракурорамі было вынесена 75 актаў рэагаваньня, 32 афіцыйныя папярэджаньні аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства, распачаты шэсьць крымінальных справаў.
Кіраўнік дзяржавы станоўча ацаніў дзеяньні пракуратуры па забесьпячэньні законнасьці ў пэрыяд выбарчай кампаніі, паведаміла радыё Свабода.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








