Судовае паседжаньне ў справе ліквідацыі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў перанесенае на 13 красавіка.
06.04.2006.
6 красавіка ў Вярхоўным судзе мелася адбыцца паседжаньне на пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, аднак у сувязі са зьменай адваката з боку адказьніка суд задаволіў хадайніцтва рады СБП аб адтэрміноўцы разгляду справы. Новае судовае паседжаньне аб ліквідацыі СБП прызначанае на 13 красавіка.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








