Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


7 красавіка былы амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Марыюш Машкевіч пасьля заканчэньня курсу лекаваньня быў выпісаны з аддзяленьня рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі першага гарадзкога клінічнага шпіталю Менску

10.04.2006.

Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч быў арыштаваны ў Менску ў часе ліквідацыі намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы і асуджаны на 15 сутак. Па стану здароўя 29 сакавіка ён быў пераведзены ў рэанімацыю першай мінскай клінікі.

5 красавіка прэм'ер-міністар Польшчы Казімеж Марцінкевіч заклікаў Аляксандра Лукашэнку неадкладна вызваліць Марыюша Машкевіча, а амбасада Польшчы ў Беларусі накіравала ноту ў беларускі МЗС з патрабаваньнем вызваліць спадара Машкевіча ад далейшага адбыцьця пакараньня ў турме на Акрэсьціна.
На знак пратэсту супраць арышту 72-гадовы Ежы Машкевіч, бацька спадара Марыюша, галадаў у Варшаве каля будынку беларускай амбасады. У часе галадоўкі з ім штодзённа сустракаўся прэм'ер-міністар Польшчы Казімеж Марцінкевіч, але ніхто з беларускай амбасады да яго цягам тых дзён не выходзіў. "Гэта такі сімвалічны пратэст, бо я ведаю, што з амбасады ніхто з адказных асобаў да мяне ня выйдзе, на размову не запросіць. Хачу менавіта тут павітаць свайго сына,"- зазначыў Ежы Машкевіч.

Просьба польскага боку была выкананая, і Марыюш Машкевіч 7 красавіка пасьля заканчэньня курсу лекаваньня быў выпісаны з аддзяленьня рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі першага гарадзкога клінічнага шпіталю Менску.

На наступны дзень Ежы Машкевіч сустракаў свайго сына каля будынку беларускай амбасады пасьля пяці дзён галадоўкі. Марыюш Машкевіч, абняўшы бацьку, сказаў, што ганарыцца ім, хаця вельмі непакоіўся за стан ягонага здароўя. Ён расказаў журналістам пра сваё знаходжаньне ў намётавым гарадку ў Менску, арышт, знаходжаньне на Акрэсьціна і ў шпіталі. Паводле ягоных словаў, міліцыянты на пляцы былі вельмі агрэсіўныя: "Калі намётавы лагер акружыў спэцназ, людзі скандавалі "Міліцыя з народам!", але было відаць, што міліцыянты настолькі агрэсіўныя, што няма сэнсу да іх зьвяртацца з такімі заклікамі. Гэта як у нас у 1980-я гады. Але ведаю, што сярод міліцыянтаў таксама шмат такіх, хто супраць рэжыму".

Марыюш Машкевіч падкрэсьліў, што беларускую візу яму не анулявалі, і таму, як толькі будзе нагода, ён, напэўна, наведае сваіх сяброў у Беларусі, пакуль жа былы амбасадар працягне абсьледаваньне і лекаваньне. "Я вельмі рады, што на свабодзе, але таксама і вельмі рады, што мог быць са сваімі беларускімі сябрамі ў той цяжкі час. Тое, што яны зрабілі, будзе ўзнагароджана свабодай. Жадаю ўсім беларусам хуткай свабоды. Жыве Беларусь!"

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования