У Кіеве ля беларускай амбасады адбылася акцыя "Чорная метка для Рыгорыча (перазагрузка)", арганізаваная шэрагам грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў.
10.04.2006.
Па звестках радыё Свабода, акцыя адбылася 8 красавіка і была прысьвечана, паводле словаў удзельнікаў, "гэтак званай "інаўгурацыі" гэтак званага "прэзідэнта Беларусі" Аляксандра Лукашэнкі".Каля двух дзясяткаў удзельнікаў акцыі навязалі на дрэвы вакол амбасады чорныя стужкі (вузелкі на памяць тым, хто спрычыніўся да рэпрэсіяў), раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра апошнія падзеі ў Беларусі, а таксама запусьцілі "ў Гаагу" прымацаваную да паветраных шарыкаў кардонную фігурку з вусамі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








