У Ворша ўзбуджаная крымінальная справа за палёп на Лукашэнку. Абвінавачаны Мікалай Разумаў зьмешчаны пад варту.
11.04.2006.
Абвінавачаным па справе зьяўляецца Разумаў Мікалай, які 24 сакавіка падчас сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі ў прысутнасьці не менш за 100 чалавек заявіў пра датычнасьць Лукашэнкі да забойства Захаранкі і Ганчара. Справа ўзбуджаная старэйшым сьледчым Філіповічам Е па арт. 2 ст. 367 КК Рэспублікі Белаурсь. Мерай стрыманьня абранаz ўтрыманьне пад вартай, а цяперМ. Разумаў дастаўлены ў Мінск для правядзеньня псіхіятрычнай экспертызы.
Нагадаем, што Мікалай Разумаў -- адзін з лідэраў Аршанскага стачкаму на пачатку
90 ых гадоў, арганізоўваў масавыя пратэсты працоўных, у тым ліку перакрыцьцё чыгуначных пуцей.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








