Ваўкавыскія актывісты Віталь Гуляк і Віктар Войтчук напісалі скаргу генеральнаму пракурору на дзеяньні ваўкавыскай міліцыі і пракуратуры.
12.04.2006.
Падчас выбарчай кампаніі ў кватэрах актывістаў правялі вобыскі з прычыны зьяўленьня ў Ваўкавыску палітычнымі графіці. Як пазьней высьветлілася, спадары Гуляк і Войтчук ня маюць да гэтага дачыненьня, таму цяпер яны спрабуюць дамагчыся адказу на пытаньне: на якой падставе ваўкавыскі пракурор даў санкцыю абшукаць іхныя кватэры.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








