Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Новыя звальненьні за ўдзел грамадзка-палітычную дзейнасьць - цяпер беспрацоўныя магілёвец Алег Дзьячкоў і ваўкавыскі актывіст Віктар Вайчук

13.04.2006.

Па вяртаньні з сталіцы пасьля адбыцьця там 15 сутак арышту за ўдзел у пасьлявыбарчых акцыях пратэсту магілёвец Алег Дзьячкоў дазнаўся, што звольнены з працы. А.Дзьячкова, што нядаўна быў абраны старшынём магілёўскай суполкі ГА "Таварыства беларускай мовы", звольнілі з адной з гарадзкіх сярэдніх школаў, дзе ён выкладаў спэцыяльны курс па гісторыі і культуры Магілёва. Прадстаўнікі адміністрацыі установы неафіцыйна, але даверліва патлумачылі актывісту, што дзейнічаюць не па злым жаданьні нанесьці калеге шкоду, а, маўляў, "з клопату аб уласным службовым лёсе і сваіх калектывах", да якіх адразу ж пасьля паведамленьняў аб арышце А.Дзьячкова адчулі пільную ўвагу з розных кантрольных і адміністратыўных інстанцый.

Ваўкавыскага актывіста Віктара Вайчука звольнілі з працы пасля таго, як ён напісаў скаргу ў пракуратуру.

Падчас выбарчай кампаніі на кватэры сябра ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча быў праведзены вобшук, які міліцыянты матывавалі тым, што Вайчук мае дачыненьне да графіці на сьценах. Гэтыя падазрэньні ня спраўдзіліся. Актывіст напісаў заяву ў раённую пракуратуру з просьбай патлумачыць, на якой падставе ў ягонай кватэры зроблены ператрус. Ня гледзячы на ўціск з боку прадстаўнікоў праваахоўных ворганаў, забраць заяву В.Вайчук не пагадзіўся.

Да гэтых падзеяў грамадзкі актывіст працаваў ў прыватным гандлёва-тэхнічным цэнтры "Мікс" электрамэханікам. Аднак непасрэдна пасьля напісаньня скаргі Віктар быў звольнены з працы. Факт звальненьня электрамэханіка карэспандэнту прэс-службы Асамблеі НДА кіраўнік "Мікса" Уладзімір Мельнік пракамэнтаваць ня вырашыўся.

Зараз спадар Вайчук напісаў чарговую скаргу, на гэты раз генеральнаму пракурору Беларусі. Ён просіць генпракурора Міклашэвіча патлумачыць, ці быў юрыдычна апраўданы вобшук у прыватнай кватэры, калі высьветлілася, што ён не мае аніякага дачыненьня да палітычных надпісаў на сьценах.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования