Выкладчык Берасьцейскага дзяржаўнага ўніверсітету Валянцін Лазарэнкаў з Брэсту, які кіраваў суполкай Свабоднага прафсаюзу, звольнены з працы
14.04.2006.
На загад рэктара ўніверсітэту Мечыслава Часноўскага спадар Лазарэнкаў звольнены "за амаральны паступак, несумяшчальны з педагагічнай дзейнасьцю", паведаміла Радыё Свабода. Фармальнай падставай да звальненьня стала тое, што падчас выбарчай кампаніі (Валянцін Лазарэнкаў браў у ёй удзел у якасьці кіраўніка гарадзкога штабу Казуліна) выкладчыка Берасьцейскага ўніверсітэту затрымалі паводле абвінавачаньня ў дробным хуліганстве. Спадар Лазарэнкаў правёў пад арыштам 7 сутак.Пры атрыманьні загаду пра звальненьне Валянцін Лазарэнкаў зрабіў пісьмовую заўвагу, што ня згодны з прыведзенай фармулёўкай. Актывіст выбарчай кампаніі лічыць, што ягоны арышт палітычна матываваны і не зьвязаны з прафесійнай дзейнасьцю выкладчыка вышэйшай навучальнай установы.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








