Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Працягваюцца звальненьні, суды і арышты ўдзельнікаў вулічных акцыяў

14.04.2006.

Студэнты зьвяртаюцца ў грамадзкі камітэт падтрымкі рэпрэсаваных. Кожны распавядае сваю гісторыю. Згодна з загадам адміністрацый навучальных установаў, большасьць студэнтаў выключылі з вучобы з фармулёўкай “за сыстэматычныя пропускі заняткаў”. Пад кола рэпрэсій трапілі студэнты як дзяржаўных, так і недзяржаўных установаў. Марыю Сьвянціцкую выключылі з Акадэміі ўнутраных справаў, а Тамару Рудзько з Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцкай дзейнасьці.

Працу ў сталічных унівэрсытэтах страцілі каля дзесятка выкладчыкаў. Некалькі студэнтаў ВНУ распавялі, што іх выклікалі ў дэканат і пагражалі праблемамі ў часе сэсіі. Студэнты, якія вучацца на апошнім курсе, паўсталі перад праблемай разьмеркаваньня. Менчукам пагражаюць накіраваньнем у Чарнобыльскую зону. Натальля Лініцкая вучыцца на пятым курсе гістфака БДУ. Яна была затрыманая ў часе ліквідацыі намётавага лягеру і адседзела 10 сутак арышту. Натальля паведаміла, што ў дэканаце ёй казалі аб тым, што цяпер яна не атрымае разьмеркаваньня на працу ў менскую школу, а паедзе ў сельскую мясцовасьць.

Калі некаторых студэнтаў пакуль не адлічылі з вучобы, то ўжо звольнілі з працы, дзе яны працавалі пасьля заняткаў. Сяргея Карбановіча пасьля таго, як ён выйшаў з турмы на Акрэсьціна, прымусілі напісаць заяву на звальненьне “па ўласнаму жаданьню”. Ён працаваў бармэнам ў рэстарацыі “Журавінка”.

Супрацоўнікі міліцыі шукаюць затрыманых 2 сакавіка актывістаў штабу Аляксандра Казуліна. Гэта тычыцца тых, якіх судзілі завочна, бо яны ў той час адбывалі арышты за ўдзел у іншых акцыях апазыцыі. Супраць Мікіты Сасіма і Міхася Панкова распачалі крымінальныя справы за ўхіленьне ад службы ў войску. Распачата больш за дзесятак крымінальных справаў супраць актывістаў моладзевых арганізацый. Супрацоўнікі КДБ вядуць допыты і чыняць ператрусы ў Жодзіне, Баранавічах, Менску, Магілёве, Бабруйску і ў іншых рэгіёнах. Нягледзячы на ўсё гэта, моладзь даволі актыўна ўдзельнічае ў вулічных вясновых акцыях, паведамляе радыё Свабода.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования