Вікторыя Салей, якая працавала дэфектолагам дзіцячага садку ў Мастах, звольненая з працы за ўдзел у акцыях супраціву
17.04.2006.
Па словах Вікторыі, падчас выбарчых падзеяў яна напісала заяву з просьбай аб адпачынку за свой кошт, але дырэктарка садку яе не падпісала. Напісаўшы яшчэ адну заяву, жанчына ўсё ж паехала ў Менск. А прыехаўшы даведалася, што звольнена за прагулы.Аднак перасьлед на гэтым не скончыўся: цяпер В.Салей не ставяць штамп у пашпарце, які дазваляе выехаць за мяжу. Супрацоўнікі пашпартнага стала тлумачаць гэта тым, што пададзеныя жанчынай дакументы знаходзяцца ў КДБ, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








