Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Бальніцы г. Мінска адмаўляліся даваць інфармацыю пра пацярпелых удзельнікаў 25 сакавіка.

18.04.2006.

Да гэтага часу не вядома месца знаходжанне і прозьвішчы людзей, якія былі збітыя пад час разгону мірнага шэсця 25 сакавіка. Людзі ў белых халатах, пэўна, забыліся на клятву Гіпакрата. 26-га сакавіка пасля крывавага разгону мірнага шэсця сваякі і сябры пацярпелых, журналісты звярталіся ва ўсе бальніцы з просьбай пра інфармацыйную дапамогу пра зьбітых.

Як толькі ў шпіталях даведваліся, што мы шукаем людзей з акцыі, адразу ж супрацоўнікі апускалі вочы і нервова мармыталі, што нікога з "такіх" у іх няма і не было.

У прыёмным пакоі Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (БСМП), Гарадской 4-ай клінічнай бальніцы, 9-ай клінічнай бальніцы, 5-ай, 2-ой і 1-ай бальніцах на запыт пра пацярпелых з Дня Волі адказвалі, што нікога з "такіх" у іх няма і не паступала, альбо бальніца "не располагает сведениями". Толькі праз інтэрнэт па лістах супрацоўнікаў бальніц (тых, у каго яшчэ засталося сумленне), мы даведваліся пра некаторых паступіўшых 25 сакавіка і з якімі траўмамі. Альбо па зваротах саміх пацярпелых, што, прачытаўшы інфармацыю ў інтэрнэце, звярталіся самі ў праваабарончыя цэнтры і распавядалі сваю гісторыю і страшныя дыягназы пасля збіцця.

Аднак шмат прозвішчаў зьбітых засталіся невядомымі, дагэтуль няма інфармацыі пра іх лёс і месцазнаходжанне. Па інфармацыі саміх пацярпелых, паступіўшых у той дзень з акцыі не фіксавалі, шмат каго забіралі супрацоўнікі міліцыі адразу пасля агляду доктара. І хаця людзям неабходная была шпіталізацыя, так званыя лекары здавалі збітых людзям у цывільным, што звозілі іх у невядомым накірунку.

Таму ўсякая інфармацыя аб зьбітых і дасюль з'яўляецца актуальнай.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования