Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Улады хочуць пакараць Вячаслава Сіўчыка, які ў выніку затрыманьня на Кастрычніцкай плошчы трапіў у шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай і пазьбег адбыцьця арышту ў турме на Акрэсьціна.

18.04.2006.

17 красавіка Галіна Сіўчык, маці Вячаслава Сіўчыка, патэлефанавала журналістам і распавяла наступнае: у ейным пад'езьдзе зьявіліся людзі ў чорных скураных куртках. Яны сталі на лесьвіцы і ля вакна на пляцоўцы. Празь некалькі хвілінаў у кватэры пагасла сьвятло. Галіна Сіўчык выклікала электрыкаў ЖЭСу. Яна не адчыняла дзьвярэй кватэры, бо была ўпэўненая, што туды адразу ўвойдуць невядомыя.

Празь некалькі гадзінаў пад дзьвярыма зьявіліся некалькі байцоў спэцназу міліцыі. Адразу людзі ў цывільным пачалі званіць у кватэру і патрабаваць, каб адчынілі дзьверы. Ля пад'езду дому сталі два аўтамабілі.

А 9-й вечара да Галіны Сіўчык прыехалі Ірына Казуліна і Валеры Шчукін. Участковы інспэктар, якому дазволілі ўвайсьці ў кватэру, паказаў Галіне Сіўчык фатаздымак яе сына Вячаслава. Ён патлумачыў, што яго шукаюць як злачынцу.

"Цяпер у нас адчыненыя дзьверы і поўная пляцоўка людзей бяз формы і некалькі чалавек у форме спэцназу. Прыйшоў участковы, мы яго выклікалі, але ён нейкі бездапаможны. Кажуць, што ў маёй кватэры хаваецца злачынца," - распавяла спадарыня Галіна.

Вячаслава Сіўчыка, якога затрымалі за ўдзел у апазыцыйнай акцыі на Кастрычніцкай плошчы, хочуць затрымаць і накіраваць у суд. Пасьля затрыманьня ён трапіў у шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай і пазьбег адбыцьця арышту ў турме на Акрэсьціна, паведаміла радыё Свабода.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования