22 красавіка грамадзкі актывіст з Наваполацку, сябар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Анатоль Кулік скончыў галадоўку пратэсту
24.04.2006.
Наваполацкі актывіст пачаў яе ў дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і жорсткага перасьледу апазыцыі.Пачынаючы галадоўку, спадар Кулік адразу заявіў, што яна будзе доўжыцца два тыдні. Паводле галадоўніка, ён пачувае сябе добра, калі не лічыць болю ў сэрцы.
У гутарцы з журналістамі грамадзкі актывіст заўважыў, што падобнымі акцыямі можна ўзьняць градус палітычнай актыўнасьці грамадзтва, але толькі галадоўкай, нават масавай, свабоды і дэмакратыі не здабудзеш, паведаміла Радыё Свабода.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








