Паводле афіцыйных зьвестак, за зімнія месяцы 2006 года ў Віцебскай вобласьці скасаваная рэгістрацыя пяці грамадзкіх аб'яднаньняў
24.04.2006.
Як паведаміў belngo.info, за зімнія месяцы 2006 года ў Віцебскай вобласьці скасаваная рэгістрацыя пяці грамадзкіх аб’яднаньняў. А зарэгістравала ўпраўленьне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама - дзьве НДА. Абедзьве новыя структуры - гэта спартовыя арганізацыі, сядзібы якіх месьцяцца ў Віцебску.НДА, ліквідаваныя па рашэньні абласнога суда, прадстаўлялі шырокі спэктар некамэрцыйнай дзейнасьці, гэта - віцебскае гарадзкое грамадзкае аб’яднаньне "Выратуйце нашыя душы", Асацыяцыя шматдзетных сем’яў горада Воршы, віцебскае дабрачыннае грамадзкае аб’яднаньне "Сябар", докшыцкае раённае таварыства пчаляроў-аматараў, віцебскі гарадзкі грамадзкі дабрачынны фонд сацыяльнай падтрымкі і рэабілітацыі "Свабода".
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








