На 7 сутак асуджаны пінскі грамадзка-палітычны актывіст Аляксандар Рамановіч
25.04.2006.
Кіраўнік абласнога штаба кандыдата ў прэзідэнты А.Мілінкевіча Юрась Губарэвіч паведаміў, што 20 красавіка быў затрыманы Аляксандар Рамановіч, кіраўнік Пінскага гарадзкога штаба адзінага кандытата ад дэмсіл. 21 красавіка па абвінавачваньню ў дробным хуліганстве - нецэнзурная лаянка (арт.156 КаАП) актывіст быў асуджаны на 7 сутак адміністратыўнага арышту. "Такім чынам, улады працягваюць практыку прымяненьня прэвентыўных мераў да грамадзкіх дзеячоў напярэдадні Чарнобыльскага шляху," - пракаментаваў сітуацыю юрыст і праваабаронца Уладзімір Лабковіч.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








