Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Адвакат Валянціна Шаханцова падала ў суд скаргу на пастанову сьледчага гарадзкой пракуратуры аб падаўжэньні яшчэ на два месяцы ўтрыманьня пад вартай Мікалая Астрэйкі і яшчэ чатырох актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Партнёрства"

25.04.2006.

24 красавіка адвакат Валянціна Шаханцова, якая абараняе лідэра незарэгістраванай арганізацыі "Партнёрства" Мікалая Астрэйку, накіравала ў суд скаргу на пастанову сьледчага, які працягнуў яшчэ на два месяцы утрыманьне яе падабароннага пад вартай. Паводле адваката Валянціны Шаханцовай, далей трымаць пад вартай актывістаў "Партнёрства" ў сьледзтва няма падставаў: "Мы лічым, што двух месяцаў, якія мінулі, было цалкам дастаткова для прывядзеньня ўсёй сьледчай працы. А калі нешта яшчэ не высьветлена, то неабавязкова працягваць утрыманьне пад вартай. Дастаткова працягваць расьсьледаваньне, а іх адпусьціць. Бо гэтыя асобы не ўяўляюць сацыяльнай небясьпекі".

Нагадваем, што з 21 лютага Мікалая Астрэйку ўтрымліваюць у турме КДБ "амерыканка". Разам з ім былі затрыманыя актывісты "Партнёрства" Цімафей Дранчук, Аляксандр Шалайка і Эніра Браніцкая. 16 сакавіка быў арыштаваны Дзяніс Нібійка, справу якога таксама далучылі да справы актывістаў "Партнёрства". Усіх маладых людзей абвінавачваюць ў дзеяньнях ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Ад сваякоў і адвакатаў арыштаваных вядома, што з іх удзелам за два месяцы праведзена ўсяго некалькі допытаў. Ці не вынікае з гэтага, што сьледзтва зайшло ў тупік? Сьледчы гарадзкой пракуратуры Сяргей Грахоўскі, які вядзе справу "Партнёрства", не патлумачыў прычыны падаўжэньня расьсьледаваньня. Ён параіў зьвярнуцца па камэнтар ў прэсавую службу пракуратуры Менска. Аднак яе кіраўнік Алег Агафонаў таксама адмовіўся размаўляць пра справу "Партнёрства".

Між тым, паводле жонкі Мікалая Астрэйкі Паліны, сьледчы ёй сказаў, што справа неўзабаве патрапіць у суд. Пры гэтым Паліне адмаўляюць у спатканьні з мужам, у шлюбе з якім яна пасьпела пражыць усяго тры дні. У спатканьнях адмаўляюць усім сваякам арыштаваных паводле справы "Партнёрства". Аднаго разу дазволілі сустрэцца з жонкай толькі Цімафею Дранчуку, у якога ў сакавіку нарадзіўся сын.

Маці Эніры Браніцкай Віялета непакоіцца з нагоды псіхалагічнага стану дачкі пасьля таго, як замест вызваленьня яна даведалася пра працяг сьледзтва яшчэ на два месяцы.

Адвакаты іншых актывістаў "Партнёрства" таксама прыкладаюць намаганьні, каб дамагчыся зьмены меры стрыманьня для сваіх падабаронных. У прыватнасьці, яны зьвярнуліся са скаргай у пракуратуру, паведаміла радыё Свабода.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования