Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Улады Менску папярэдзілі заяўніка і старшыню аргкамітэту ў правядзеньні Чарнобыльскага шляху Віктара Івашкевіча пра недапушчальнасьць выкарыстаньня незарэгістраванай сімволікі

25.04.2006.

Старшыню арганізацыйнага камітэту для правядзеньня "Чарнобыльскага шляху" Віктару Івашкевічу ў панядзелак у гарадзкім упраўленьні міліцыі паведамілі, што падчас правядзеньня "Чарнобыльскага шляху" забаронена выкарыстоўваць незарэгістраваную сімволіку.

Адразу па завяршэньні гутаркі з кіраўніцтвам менскай міліцыі старшыня арганізацыйнага камітэту для правядзеньня "Чарнобыльскага шляху" Віктар Івашкевіч паведаміў радыё Свабодзе: "Сказалі, што нельга падчас масавых мерапрыемстваў выкарыстоўваць незарэгістраваную сымболіку і падалі зь юрыдычнай камісіі даведку, што на сёньняшні дзень ніякая партыйная сымболіка не зарэгістраваная. Але я сказаў, што БНФ свае сьцягі будзе несьці ў любым выпадку. Мне сказалі, што за гэта я буду адказваць ці папярэджаньнем, ці штрафам, ці 15 суткамі. Я падпісаў".

Намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч паведаміў яшчэ пра адно абмежаваньне. Раней міліцыя абяцала перакрыць дарожны рух падчас шэсьця, аднак цяпер менскія ўлады вызначылі, што ўдзельнікі "Чарнобыльскага шляху" павінны ісьці па ходніках.

Менгарвыканкам дазволіў правесьці шэсьце ад Акадэміі навук па галоўным праспэкце Менску і вуліцы Сурганава да Чарнобыльскай капліцы, якая месьціцца ў парку Дружбы народаў, ля плошчы Бангалор. Першапачаткова пачынаць шэсьце зьбіраліся на Кастрычніцкай плошчы. З гэтым адрасам былі падрыхтаваныя ўлёткі. Але ўлады адмовілі ў просьбе зьбірацца на плошчы.

У зьвязку з пераносам месца збору арганізатары Чарнобыльскага шляху непакояцца, што многія палітычна актыўныя грамадзяне будуць дэзарыентаваныя. Таму й вырашылі спачатку наведаць Кастрычніцкую плошчу, каб перавесьці людзей да месца дазволенага збору. Аднак пракуратура Менску папярэдзіла сябра рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Бухвостава, што прыходзіць на Кастрычніцкую плошчу перад пачаткам Чарнобыльскага шляху недапушчальна: "Яны мне прыслалі паперу, у якой папярэдзілі, што калі мы пойдзем на Кастрычніцкую плошчу, то будзем прыцягнутыя да адказнасьці".

Спадар Бухвостаў мяркуе, што гэткія ж папярэджаньні атрымаюць усе лідэры палітычных партыяў.

Пра новыя захады сілавых структураў Менску лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка сказаў: "Гэта значыць, што ўлады асьцерагаюцца любых збораў людзей. Хоць насамрэч, калі людзі зьбіраюцца на іншым месцы, чым дазволена, варта даць ім магчымасьць перайсьці на дазволенае месца. І ніхто ня мае права нікому абмяжоўваць свабоду перамяшчэньня, калі гэта не зьвязана з парушэньнем закону. З гэтага мы і будзем зыходзіць".

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования