У затрыманага кіраўніка Берасьцейскай абласной арганізацыі Парыті БНФ Юрася Губарэвіча ў машыне эксьперты шукаюць наркотыкі
26.04.2006.
За паўгадзіны да пачатку акцыі "Сьвечка памяці" ў Берасьці, запланаванай на 20 гадзінаў, былі затрыманыя кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Юрась Губарэвіч і Яўген Пракурат.Яны дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёну Берасьця. Стала вядома, што міліцыянты нібыта атрымалі інфармацыю пра наяўнасьць у аўтамабілі Губарэвіча наркотыкаў. Выкліканы эксьперт, які павінен вызначыць наяўнасьць альбо адсутнасьць наркатычных рэчываў у машыне апазіцыйных актывістаў.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










