Аляксандр Бухвостаў пакараны на 15 сутак арышту
27.04.2006.
Судзьдзя суда Першамайскага раёну Менску Вікторыя Зайцава вынесла рашэньне аб пакараньні Аляксандра Бухвостава на 15 сутак адміністратыўнага арышту за правядзеньне несанкцыянаванага мітынгу каля Акадэміі навук. Як сьцьвяржае судзьдзя, мітынг каля Акадэміі навук быў несанкцыянаваны -- згода з рашэньнем Менгарвыканкаму, гэтае месца было вызначанае толькі як месца для збору ўдзельнікаў, а мітынг дазволены быў толькі на плошчы Бангалор.Судзьдзя Юры Гарбатоўскі, які разглядае справу Аляксандра Мілінкевіча, абвясьціў перапынак.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









