Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


26 красавіка Берасьцейскі абласны суд вынес рашэньне аб ліквідацыі Берасцейскага абласнога моладзевага грамадзкага б'яднаньня "Сузор'е" - адной з самых уплывовых арганізацыяў рэгіёну

28.04.2006.

Сябры БАМГА "Сузор'е" атрымалi позву ў суд яшчэ на мінулым тыдні. Аднак паседжаньне, прызначанае на пятніцу, было адкладзена на сераду. Падставай для судовага разбіральніцтва стаў зварот упраўленьня юстыцыi Берасьцейскага аблвыканкаму аб лiквiдацыi арганiзацыi. Фактычна прэтэнзіі з боку чыноўнікаў складаліся з дзьвюх частак. Па-першае, у віну сябрам арганізацыі ставілася тое, што яны не адказваюць на запыты з упраўленьня юстыцыі. Па-другое - тое, што ў склад кіраўніцтва моладзевай арганізацыі ўваходзіць жанчына, якой споўніўся 31 год, а гэта супярэчыць статуту грамадзкай арганізацыі.

Па словах старшыні БАМГА "Сузор'е" Зьміцера Шыманскага, ён намераны абскардзіць рашэньне берасьцейскага суду на той падставе, што адказчыкам выступае савет грамадзкага аб’яднаньня, а не сама арганізацыя. Па-другое, папярэджаньне было вынесенае зноў-такі не арганізацыі, а яе савету, што, на думку грамадзкага актывіста, супярэчыць заканадаўству. Трэба адзначыць, што БАМГА "Сузор'е", зарэгістраванае ў 2002 годзе, зьяўляецца адной з уплывовых моладзевых арганізацыяў рэгіёну. Праца сябраў арганізацыі была скіраваная на падвышэньне грамадзянскай актыўнасьцi, узроўню прававой культуры сваіх сябраў, а таксама на садзейнiчаньне захаваньню i развiцьцю традыцыяў беларускай культуры, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования