Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


У сувязі з крызісам на прадпрыемстве "Беларуськалій" работнікаў пераводзяць на дзьве траціны тарыфу

26.06.2006.

У стотысячным горадзе кожны шосты працуе ў сістэме "Белкалію", а кожны другі мужчына  шахцёр альбо рабочы фабрыкі перапрацоўкі.
Цяпер жа работнікаў перавоздяць на меншы тарыф, а некаторых і зусім выпраўляюць у няпланавыя адпачынкі. Зараз здабыча калійнай руды адбываецца ў трох з чатырох руднікоў, але прадукцыя не выходзіць за межы прадпрыемства  яе ніхто не купляе. Самі шахтары ставяцца да сітуацыі вакол "Белкалію" з трывогай, бо праблема ня толькі ў зьмяншэньні заробку, але і ў тым, што многія работнікі ўзялі пад заробкі вялікія банкаўскія крэдыты, у асноўным - на будаўніцтва жыльля.
Эканамічныя праблемы горадаўтваральнага прадпрыемства адбіліся таксама на мясцовых бізнэсоўцах, пачаліся праблемы ў настаўнікаў і медыкаў: ім затрымалі авансы.

Карэспандэнт Радыё Свабоды размаўляў з салігорцамі аб прычынах падобнай сітуацыі: амаль усе суразмоўцы мяркуюць, што праблемы "Белкалію" выкліканыя рашэньнем выйсьці з Міжнароднай калійнай кампаніі і стварыць Беларускую калійную кампанію. За пасярэдніцтва МКК брала з "Белкалію" 100 мільёнаў даляраў. Але партнэры МКК, у тым ліку Кітай ды іншыя азіяцкія краіны, не пайшлі на супрацоўніцтва з БКК. Такой вэрсіі падзеяў прытрымліваецца і рабочы ў забоі, і майстар перапрацоўчай фабрыкі, і пэнсіянэр на лаве ля свайго дому. Аб праблемах "Белкалію" ў Салігорску мае ўласную думку амаль кожны. І ўсе чакаюць крокаў кіраўніцтва.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования