Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Прысуд Івану Круку пакінулі бяз зьменаў

27.06.2006.

Сёньня, 27 чэрвеня, судовая калегія Гарадзенскага абласнога суду па крымінальных справах разгледзела касацыйную скаргу астравецкага грамадзка-палітычнага актывіста Івана Крука. Калегія на чале з судзьдзём Сьвёклам пакінула ранейшае рашэньне Лідзкага раённага суду ў сіле.
Нагадаем, што Лідзкім судом Іван Крук быў засуджаны на 6 месяцаў турэмнага арышту паводле 364 га артыкулу Крымінальнага кодэксу (гвалт над супрацоўнікамі міліцыі). Інцыдэнт здарыўся ў разгар выбарчай кампаніі 26-га студзеня бягучага году пад час вобыску ў кватэры Крука. Астравецкі праваабаронец, абураны нахабнымі дзеяньнямі супрацоўнікаў міліцыі, папросту бразнуў аб падлогу свой асабісты кампутар, які без усялякіх падставаў хацелі забраць.
На разглядзе скаргі пракурор Рабаў (сумнавядомы яшчэ па крымінальнай справе газэты "Пагоня") заявіў, што ранейшы прысуд у дачыненьні да спадара Крука абгрунтаваны законна. З іншага боку адвакат Алена Халупка пераканаўча сьцьвердзіла, што Іван Крук ня меў фізычнай мажлівасьці зьдзейсьніць гвалт у дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі. З матэрыялаў сьледзтва выразна зразумела, што "пацярпелы" міліцыянт Тарарук сам парэзаў сабе рукі аб сістэмны блок кампутара, калі вырваў яго ў Крука. Іншае абвінавачваньне  пра нібыта садраны пагон з курткі іншага міліцыянта, ніякімі матэрыяламі сьледзтва не пацьверджана. Да ўсяго Лідзкі суд ня даў нават ацэнкі доказам, якія пацьвярджалі б віну Івана Крука.
Іван Крук на разглядзе касацыйнай скаргі заявіў, што прысуд па гэтай крымінальнай справе мае выразна палітычны характар. Пацьвердзіў гэта і разгляд касацыйнай скаргі. Цяпер Крук разам з адвакатам пасьля падачы надзорнай скаргі старшыні Гарадзенскага абласнога суду, намераны падаваць скаргу ў Вярхоўны суд Беларусі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования