Справу ў Вярхоўным судзе супраць БХК часова прыпынілі
28.06.2006.
27 чэрвеня такое рашэньне прыняў судзьдзя Вярхоўнага суду Мікалай Бабкоў, які разглядае пазоў Мінюсту да праваабарончай арганізацыі. Працэс адновіцца пасьля таго, як у Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі будзе разгледжаная скарга БХК на рашэньне, якім летась праваабаронцаў абавязалі сплаціць болей за 80 тысяч даляраў падаткаў і штрафных санкцыяў, паведаміла Радыё Свабода.Нагадаем, судовыя спрэчкі вакол таго, ці мусіць БХК плаціць падаткі з міжнароднай тэхнічнай дапамогі, цягнуцца каля двух гадоў. З той прычыны, што Беларускі Хельсінскі камітэт адмаўляецца плаціць грошы, Мінюст патрабуе прыпыніць дзейнасьць вядомай праваабарончай арганізацыі краіны.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








