Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


У дачыненьні да віцебскага міліцыянта, які затрымліваў вядомага праваабаронцу і грамадзкага дзеяча Валерыя Шчукіна, узбуджана "дысцыплінарная вытворчасьць"

28.06.2006.

Спадар Шчукін быў двойчы затрыманы ў Віцебску падчас правядзеньня сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў. Абодва разы яго абвінавачвалі ў тым, што ён нібыта "лаяўся матам", хаця сам праваабаронца сьцвярджае, што гэтага не рабіў. Больш таго, спадар Шчукін зьвярнуўся са скаргай у пракуратуру на дзеяньні супрацоўніка міліцыі, які яго затрымліваў. І нядаўна атрымаў адказ ад пракурора Першамайскага раёна Віцебска спадара Ягорава. У ім, у прыватнасьці, адзначаецца: ""Ваша скарга на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў частцы незаконнага ўтрыманьня Вас пад вартай разгледжана... За халатнасьць пры налічэньні тэрміну Вашага ўтрыманьня пракуратурай раёна ў адносінах старшага ўчастковага інспэктара міліцыі Першамайскага РАУС г. Віцебска Шаблова І.Е. узбуджана дысцыплінарная вытворчасьць"".
""Міліцыянты, якія гэдак хацелі выканаць загад, што нават первыканалі яго, зараз прыцягваюцца да адказнасьці. Так бывае заўжды  калі дурань патрэбны, яго прылашчаць, але потым яго кінуць, таму што ён больш непатрэбны. І вось надыйшоў час помсты"," - такім чынам пракаментавалі гэтую навіну на сайце ""Наш дом"", на якім пільна адсочваюць гісторыі з затрыманьнямі ў Віцебску прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў, паведаміў belngo.info.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования